Марк Кінг
Марк Кінг
англ.: Mark King | |
Дата нараджэння: | 28 сакавіка 1974 (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | левая |
Прафесійная кар’ера: | 1991 — ... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 11 (07.05.2002–05.05.2003) |
Цяперашні рэйтынг: | 37 (4 красавіка 2016) |
Прызавыя грошы: | > £1,200,000 |
Найвышэйшая серыя: | 146 (Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2006) |
Колькасць соценных серый: | 118 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | 1/8 фіналу (1998, 1999, 2001, 2002, 2008, 2009, 2013) |
Марк Кінг (англ.: Mark King; нар. 28 сакавіка 1974, Ромфард, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2016 года. Былы 11-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2002–2003), з сезона 1997/1998 да сезона 2012/2013 нязменна ўваходзіў у топ-32.
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1991 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў пачатку 1993 года дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Еўропы. У 1994 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў 1997 годзе, знаходзячыся па-за межамі топ-32 упершыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, дзе саступіў Стывену Хендры (2:9). У сезоне 1997/1998 выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату Вялікабрытаніі і ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Уэльса, што дазволіла яму ўвайсці ў топ-16 рэйтынгу ў наступным сезоне і здзейсніць дэбют на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс, дзе ён дайшоў да чвэрцьфіналу. У сезоне 2002/2003 падняўся на 11-е месца ў рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар'еры, а ў 2004 годзе ў другі раз дайшоў да рэйтынгавага фіналу на Айрыш Мастэрс, дзе прайграў Пітэру Эбдану з лікам 7:10, і дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на другім найбуйнейшым рэйтынгавым спаборніцтве. У сезоне 2008/2009 вярнуўся ў топ-16, а ў 2011 годзе ў другі раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі Мастэрс. На чэмпіянатах свету сем разоў даходзіў да 1/8 фіналу (1998, 1999, 2001, 2002, 2008, 2009, 2013), але ніколі не праходзіў далей.
У агульнай колькасці займаў 11-ы радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон, а ў топ-16 уваходзіў — чатыры з паловай сезоны. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 100 соценных брэйкаў, уключаючы яго найвышэйшую серыю ў 146 балаў, якую ён аформіў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2006 года, і ўваходзіць у топ-50 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-40 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Марк Кінг на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Марка Кінга на CueTracker.net (англ.)